КАМБІНАВАНЫ МЕТАД СІЛАВОГА АНАЛІЗУ ПРЫВАДНОГА МЕХАНІЗМАЛАНЦУЖНАГА АГРЭГАТА

Авторы

  • У. А. Патапаў Установа адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт», вул. Войкава, 21, 225404 Баранавічы, Рэспубліка Беларусь Автор
  • С. І. Русан 2Установа адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт», вул. Войкава, 21, 225404 Баранавічы, Рэспубліка Беларусь Автор
  • Л. А. Сівачэнка Міждзяржаўная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт», пр-т Міру, 43, 212000 Магілёў, Рэспубліка Беларусь Автор

Ключевые слова:

чатырохзвенны механізм; ланцужны агрэгат; сілавы аналіз; прынцып Даламбера— Лагранжа; метад кінетастатыкі; ураўнаважвальны момант; кінематычныя пары; сілы ўзаемадзеяння

Аннотация

Аб’ектам даследавання ў артыкуле з’яўляецца прывадны механізм аднаго з перспектыўных шматфункцыянальных агрэгатаў, якія называюцца ланцужнымі (па назве іх рабочых органаў — ланцужных палотнаў). У пошуках альтэрнатывы аўтары адышлі ад класічнага метаду, які заснаваны на прынцыпе Даламбера, ці агульным ураўненні дынамікі, а выкарысталі камбінаваны метад: частка невядомых сілавых фактараў знаходзіцца з дапамогай прынцыпу Даламбера—Лагранжа, другая — класічным (ці тыпавым) метадам кінетастатыкі. У выніку для вызначэння патрэбных сілавых фактараў атрымалі ўраўненні з адным невядомым. Камбінаваным метадам знойдзены ўсе неабходныя ў сілавым аналізе механічныя характарыстыкі чатырохзвенніка: ураўнаважвальны момант на крывашыпе і сілы ўзаемадзеяння ва ўнутраных і знешніх кінематычных парах. Дадзены метад можа эфектыўна прымяняцца і ў механіцы матэрыялаў, у прыватнасці, для разліку бэляк, ферм, рам.

Рыс. 9. Бібліягр.: 8 назваў.

Загрузки

Опубликован

2022-11-01

Выпуск

Раздел

МАШИНОСТРОЕНИЕ И МАШИНОВЕДЕНИЕ