АЛАХТОННЫЯ ВЫКАПНЁВЫЯ РЭШТКІ Ў АДКЛАДАХ ВЕРХНЯГА КАЙНАЗОЯБЕЛАРУСІ. ПАПЯРЭДНІЯ ВЫНІКІ ВЫВУЧЭННЯ.ЧАСТКА ІI: ДЭВОН — ПЛЕЙСТАЦЭН

Авторы

  • Ю. У. Заіка Унітарнае прадпрыемства «Геасервіс», вул. Янкі Маўра, 53, 220036 Мінск, Рэспубліка Беларусь Автор

Ключевые слова:

алахтонныя выкапнёвыя рэшткі; дэвон; карбон; юра; крэйда; плейстацэн Беларусі

Аннотация

Другая частка агляду алахтонных палеанталагічных матэрыялаў з паверхневых адкладаў Беларусі прысвечана
выкапнёвым рэшткам арганізмаў дэвона — плейстацэна. З іх па колькасці, разнастайнасці, геаграфічнаму пашырэнню
выразна дамініруюць прадстаўнікі дэвонскай і крэйдавай марской біёты. З такой высновай стасуецца шырокая
прысутнасць у плейстацэнавых адкладах не толькі макрамерных, але і мікраскапічных рэшткаў дэвонскіх
(хрыбетныя, мікратэнтакуліты, праблематычныя мікраскамянеласці) і крэйдавых арганізмаў (фарамініферы,
радыялярыі, губкі). Гэтыя факты могуць указваць на істотную ролю мясцовых адкладаў дэвона і крэйды як
непасрэдных крыніцаў асадкавага матэрыялу плейстацэнавай тоўшчы Беларусі. У той жа час далёкае паходжанне
некаторых дэвонскіх алахтонных скамянеласцяў бясспрэчна. Параўнальна больш рэдка сустракаюцца юрскія і кай-
назойскія выкапнёвыя, сярод якіх ёсць як геаграфічна чужародныя (большасць юрскіх знаходак), так і пера-
адкладзеныя з лакальных карэнных крыніцаў (неаген, палеаген). Алахтонныя знаходкі пермскай і трыясавай флоры
і фаўны ў плейстацэне Беларусі дагэтуль не адзначаліся. Адно з найменш вывучаных пытанняў палеанталогіі
навейшых адкладаў Беларусі — прысутнасць субфасільных рэшткаў марскіх арганізмаў, якія могуць мець антра-
пагеннае паходжанне ці з’яўляюцца вынікам натуральнага пераадкладання. Частка такіх знаходак можа быць
сведчаннем існавання познекайназойскага марскога басейна, які распасціраўся на паўночныя раёны краіны.

Мал. 54. Бібліягр.: 24 назваў.

Загрузки

Опубликован

2023-09-01

Выпуск

Раздел

БИОЛОГИЧЕСКИЕ НАУКИ Общая биология