ПАЛЕАЗОЙСКІЯ КАРАЛЫ TABULATA ВЫКЛЮЧНАЙ СТУПЕНІ ЗАХАВАНАСЦІ,ПЕРААДКЛАДЗЕНЫЯ Ў ПЛЕЙСТАЦЭНАВЫХ ПЯСКАХ БЕЛАРУСІ

Авторы

  • Ю. У. Заіка Унітарнае прадпрыемства «Геасервіс», вул. Я. Маўра, 53, 220036 Мінск, Рэспубліка Беларусь Автор

Ключевые слова:

палеазойскія каралы Tabulata, пераадкладанне, плейстацэн, разнос прыпайным ільдом

Аннотация

Выкапнёвыя рэшткі палеазойскіх (пераважна ардовікскіх і сілурыйскіх) каралаў Tabulata ў пераадкладзеным стане значна пашыраны ў пясчана-гліністых утварэннях плейстацэна Беларусі. Бліжэйшыя карэнныя адклады ардовіка і сілура, якія выходзяць на паверхню і найбольш верагодна з’яўляюцца крыніцай іх паступлення, знаходзяцца ў паўночнай Эстоніі і на выспах Балтыйскага мора. Сярод знойдзенага матэрыялу нярэдка трапляюцца дэталёва захаваныя экзэмпляры, поўнасцю вольныя ад умяшчальнай палеазойскай горнай пароды. Яны амаль не дэманструюць слядоў хімічнага выветрывання або пашкоджанняў ад уздзеяння кіслых падземных вод, што выключае варыянт іх прыроднага хімічнага вылучэння з палеазойскіх карбанатных
валуноў. Такія знаходкі характарызуюцца нязначнай механічнай трываласцю — гэта ставіць пад сумненне гіпотэзу аб іх выворванні з карэнных адкладаў і наступным пераносе ў выніку руху плейстацэнавых скандынаўскіх ледавікоў, якая дапускаецца ў літаратуры як асноўная для тлумачэння распаўсюджвання валуноў і галек. Неабходна ўлічваць таксама, што, паводле многіх ранейшых публікацый, ледавіковае транспартаванне суправаджалася пераціраннем і механічнай дэструкцыяй каменнага адломкавага матэрыялу, што прывяло б да знішчэння крохкіх экзэмпляраў у валунна-галькава-жвіровай сумесі. Узамен, больш праўдападобнай уяўляецца гіпотэза аб іх дрыфтавым пераносе, або пераносе прыпайным ільдом, прапанаваная некаторымі аўтарамі ў якасці адной з альтэрнатыў тэорыі ледавіковага разносу. Гіпотэза транспартавання прыпайным ільдом базуец-
ца на простых назіраннях за аналагічнымі з’явамі ў сучасных арктычных марскіх вадаёмах і, верагодна, можа выкарыстоўвацца для тлумачэння прысутнасці выдатна захаваных палеазойскіх каралаў у тоўшчах грубых механічных асадкаў плейстацэна. Зыходзячы з гэтай здагадкі, прапануецца выкарыстоўваць знаходкі ізаляваных ад палеазойскай пароды каралавых шкілетаў у якасці індыкатараў плошчы верагоднага марскога затаплення ў познім кайназоі.

Мал. 2. Бібліягр.: 18 назв.

Загрузки

Опубликован

2016-09-01

Выпуск

Раздел

БИОЛОГИЧЕСКИЕ НАУКИ Общая биология