АБ THAMNASTERIA CONCINNA (GOLDFUSS)(SCLERACTINIA: THAMNASTERIIDAE) У ПЛЕЙСТАЦЭНАВЫХВАЛУННА-ГАЛЬКАВЫХ АДКЛАДАХ БЕЛАРУСІ
Ключевые слова:
пераадкладзеныя рэшткі; каралы; Thamnasteria concinna; верхняя юра; плейстацэнАннотация
Упершыню паведамляецца аб знаходках пераадкладзеных верхнеюрскіх каралаў у плейстацэнавых адкладах Беларусі. Даследаваны матэрыял прадстаўлены шырока распаўсюджаным відам склерактыній Thamnasteria concinna (Goldfuss). Знойдзеныя ўзоры цікавыя перш за ўсё па прычыне вялікай рэдкасці юрскіх пераадкладзеных выкапнёвых у гэтым рэгіёне. Асноўная вобласць пашырэння Thamnasteria concinna (Goldfuss) як
у карэнных утварэннях, так і ў пераадкладзеным выглядзе прымеркавана да тэрыторый на захадзе ад Беларусі, у меншай ступені — на поўдні. Раней прысутнасць Thamnasteria concinna (Goldfuss) указвалася таксама для верхнеюрскіх біягермавых адкладаў на крайнім паўднёвым усходзе Беларусі. Аднак гэтыя ўтварэнні знаходзяцца дастаткова глыбока і перакрываюцца маладзейшымі асадкамі, па прычыне чаго не разглядаюцца як вельмі верагодная крыніца апісанага матэрыялу. Калі ж звярнуць увагу на раёны пашырэння рэшткаў Thamnasteria
concinna (Goldfuss) не ў карэнных адкладах, а ў пераадкладзеным стане, іх найбліжэйшыя месцазнаходжанні будуць прымеркаваны да паўночна-заходняй Польшчы. Параўнанне беларускіх экзэмпляраў з раней апублікаваным апісаннем польскага матэрыялу па некаторых асаблівасцях захаванасці сведчыць аб іх пада-
бенстве. Выказана меркаванне, што крыніцай беларускіх знаходак можа быць менавіта гэтая вобласць Польшчы. У такім выпадку яны паходзяць не з поўначы ці паўночнага захаду, як звычайна дапускаецца для валуноў і галек паводле гіпотэзы ледавіковага пераносу. Магчымае тлумачэнне можа палягаць у субшыротным перамяшчэнні знаходак з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход з удзелам плывучых ільдоў.
Мал. 3. Бібліягр.: 10 назваў.
Загрузки
Опубликован
Выпуск
Раздел
Лицензия
Copyright (c) 2023 Вестник БарГУ Серия "Биологические науки. Сельскохозяйственные науки"
Это произведение доступно по лицензии Creative Commons «Attribution-NonCommercial» («Атрибуция — Некоммерческое использование») 4.0 Всемирная.
Авторы сохраняют за собой право заключать определенные договорные соглашения, касающиеся неисключительного распространения опубликованной версии работы (например, размещать ее в институциональном репозитории, публикация в книге) со ссылкой на ее первоначальную публикацию в этом журнале.