АРДОВІКСКІЯ ТРЫЛАБІТЫ (ARTHROPODA, TRILOBITA), ПЕРААДКЛАДЗЕНЫЯЎ ПЛЕЙСТАЦЭНАВЫХ УТВАРЭННЯХ БЕЛАРУСІ (ПАПЯРЭДНІЯ ЗВЕСТКІ)

Авторы

  • Ю. У. Заіка Унітарнае прадпрыемства «Геасервіс», вул. Я. Маўра, 53; Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, 220036 Мінск, Рэспубліка Беларусь Автор
  • А. В. Крылов Закрытае акцыянернае таварыства «Поляргео», 24-я лінія В. В., д. 3-7, корп. 20, літ. Б, 199106 Санкт- Пецярбург, Расія Автор

Ключевые слова:

трылабіты; ардовік; пераадкладзеныя дачацвярцёвыя пароды; крыніцы паходжання; асацыяцыі пераадкладзеных трылабітаў

Аннотация

Аналіз геаграфічнага пашырэння і вызначэнне геалагічнага ўзросту дачацвярцёвых мегакластаў (камлыгі,
валуны, галькі) асадкавых горных парод, пераадкладзеных у чацвярцёвых утварэннях, мае асаблівае значэнне для
ўстанаўлення іх верагодных крыніц і раёнаў паходжання. За выключэннем некаторых разнавіднасцяў парод, якія
можна ідэнтыфікаваць па адметных петраграфічных асаблівасцях і якасцях, высновы аб стратыграфічнай прымеркаванасці большасці відаў асадкавых мегакластаў могуць грунтавацца толькі на выніках палеанталагічнага
вывучэння заключаных у іх арганічных рэшткаў. Тым не менш, менавіта петраграфічныя асаблівасці выкарыстоўваюцца як асноўныя амаль ва ўсіх папярэдніх публікацыях, у якіх закранаюцца пытанні абласцей паходжання фрагментаў асадкавых парод, пераадкладзеных у плейстацэне на тэрыторыі Беларусі. Вынікі, атрыманыя без выкарыстання палеанталагічных доказаў, нельга лічыць надзейнымі.

У гэтай працы вызначэнне выкапнёвых рэшткаў трылабітаў (Trilobita Walch, 1771) упершыню ўжываецца з мэтай удакладнення геалагічнага ўзросту мегакластаў асадкавых парод, перазахаваных ва ўтварэннях плейстацэна Беларусі. На дадзены момант у межах даследаванага рэгіёну адзначаны трылабіты з 15 родаў і падродаў, якія характарызуюць большую частку стратыграфічнай паслядоўнасці карбанатнага ардовіка, развітага
ў карэнным заляганні на Усходне-Еўрапейскай платформе. Стратыграфічныя падраздзяленні гэтай паслядоўнасці
перакрываюцца разнастайнымі больш маладымі адкладамі на паўночным і паўднёвым захадзе Беларусі, а таксама
на тэрыторыі Балтыйскіх краін, і выходзяць на паверхню ў паўночнай Эстоніі і Ленінградскай вобласці Расіі.

Паводле нашага меркавання, даследаваны пераадкладзены матэрыял не абавязкова з’яўляецца вынікам пераносу выключна на вялікія адлегласці, але можа быць перазахаваны таксама і з бліжэйшых карэнных адкладаў ардовіка, перакрытых маладзейшымі ўтварэннямі. Таксанамічны склад выяўленага комплексу ардовікскіх
трылабітаў праяўляе падабенства да аналагічных комплексаў з валунных адкладаў паўночных Германіі, Польшчы
і Калінінградскай вобласці. У той самы час ён дэманструе выразнае падабенства да трылабітавых асацыяцый з выхадаў сярэдняга і верхняга ардовіка ў паўночнай Эстоніі і Ленінградскай вобласці (Усходне-Балтыйскі рэгіён). Адметна таксама і тое, што некаторыя з сабраных узораў маюць шэраг марфалагічных адрозненняў ад тыповага матэрыялу, апісанага раней у палеанталагічнай літаратуры.

Мал. 28. Табл. 1. Бібліягр.: 41 назва.

Опубликован

2017-09-01

Выпуск

Раздел

БИОЛОГИЧЕСКИЕ НАУКИ Общая биология