АЛАХТОННЫЯ ВЫКАПНЁВЫЯ РЭШТКІ Ў АДКЛАДАХВЕРХНЯГА КАЙНАЗОЯ БЕЛАРУСІ. ПАПЯРЭДНІЯ ВЫНІКІ ВЫВУЧЭННЯ.ЧАСТКА I: НІЖНІ ПАЛЕАЗОЙ

Авторы

  • Ю. У. Заіка Унітарнае прадпрыемства «Геасервіс» Автор

Ключевые слова:

алахтонныя выкапнёвыя рэшткі; індыкатарныя скамянеласці; пераадкладанне; ніж- ні палеазой; кембрый; ардовік; сілур; плейстацэн Беларусі

Аннотация

асадкамі рознага геалагічнага ўзросту ці генезісу. У Беларусі найбольш разнастайная асацыяцыя алахтонных
скамянеласцяў прымеркавана да верхнекайназойскіх (у асноўным плейстацэнавых) пясчана-жвіровых утварэн-
няў. Асноўная вобласць яе паходжання, верагодна, ахоплівае тэрыторыі ўласна Беларусі, краін Балтыі і рэгіён
Балтыйскага мора. Не выключаецца занясенне некаторых узораў з больш аддаленых раёнаў. Даплейстацэнавыя
алахтонныя знаходкі фанеразойскіх арганізмаў маюць кембрыйскі, ардовіцкі, сілурыйскі, дэвонскі, каменна-
вугальны, юрскі, крэйдавы і палеаген-неагенавы ўзрост. Пермскія і трыясавыя алахтонныя скамянеласці да
гэтага часу ў Беларусі не знойдзены. Па колькасці і разнастайнасці выразна пераважаюць прадстаўнікі біёты
ардовіка, сілура, дэвона і крэйды. Алахтонная асацыяцыя выкапнёвых з адкладаў плейстацэну Беларусі адроз-
ніваецца ад заходнееўрапейскай параўнальнай нешматлікасцю кембрыйскіх і юрскіх, умеранай прысутнасцю
каменнавугальных і большым удзелам рэшткаў дэвонскіх арганізмаў. На ўсход ад Беларусі павялічваецца зна-
чэнне каменнавугальнага кампанента, у той час як верхнеардовіцкі і сілурыйскі знікаюць. Прычыны такой адмет-
насці могуць ляжаць у рэгіянальна-геалагічных асаблівасцях выхадаў карэнных адкладаў — крыніцаў пераадкла-
дзеных скамянеласцяў. Аўтар не звязвае пераадкладанне выключна з гіпатэтычным ледавіковым транспартаваннем
і дапускае, што значная роля ў іх пераносе магла належаць плывучым ільдам, а таксама паступленню матэрыялу
з разбураных лакальных адкладаў. Алахтонныя рэшткі арганізмаў заслугоўваюць падрабязнага вывучэння як важ-
ная крыніца інфармацыі аб гісторыі фарміравання верхніх інтэрвалаў асадкавага покрыва краіны. Многія пераад-
кладзеныя знаходкі прыдатныя для палеабіялагічных і палеаэкалагічных даследаванняў.

Мал. 53. Бібліягр.: 45 назваў.

Загрузки

Опубликован

2023-03-01

Выпуск

Раздел

БИОЛОГИЧЕСКИЕ НАУКИ Общая биология