МАГЧЫМЫЯ ВЫКАПНЁВЫЯ СЛЯДЫ POLYCHAETA (ANNELIDA) У АДКЛАДАХ ПЛЕЙСТАЦЭНУ БЕЛАРУСІ

Авторы

  • Ю. У. Заіка Дзяржаўнае прадпрыемства «ГЕАСЕРВІС» Автор
  • Дз. А. Балібрух Таварыства з дадатковай адказнасцю «Дакладныя рашэнні» Автор
  • М. Дз. Балібрух Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Каладзішчанская сярэдняя школа № 2» Автор

Ключевые слова:

выкапнёвыя сляды; Annelida; Polychaeta; плейстацэн; Беларусь.

Аннотация

У плейстацэнавых адкладах Беларусі зроблены знаходкі седыментацыйных структур, якія аднесены да
выкапнёвых біягенных слядоў. Сярод іх адзінкавы след перамяшчэння чэрвепадобнага арганізма выяўлены
ў стужкавых утварэннях на поўначы Полацкай нізіны; магчымыя сляды жыццядзейнасці інфаўны адзначаны
ў тонкаслаістых пясках на ўсходзе Мінскага ўзвышша. Агульнай рысай асадкаў, якія змяшчаюць апісаныя тут знаходкі,
з’яўляецца іх тонкая гарызантальна-слаістая і ў рознай ступені рытмавая тэкстура. На геалагічнай карце плейстацэну
Беларусі такія адклады пазначаны як ледавікова-азёрныя і водна-ледавіковыя; звычайна яны пазбаўлены інсітных
макраскапічных выкапнёвых рэшткаў. Гэта абумоўлівае асаблівую цікавасць да знойдзеных слядоў. Выказваецца
меркаванне аб іх прыналежнасці прадстаўнікам паліхет (Annelida, Polychaeta), у тым ліку, магчыма, пескажылам
Arenicola sp. На карысць такой гіпотэзы сведчаць памеры, марфалогія і характар праяўлення слядоў. Сучасныя
пескажылы Arenicola Lamarck насяляюць у паўночным паўшар’і прыліўна-адліўную зону марскіх мелкаводдзяў,
эстуарыі і верхнюю сублітараль ва ўмовах нармальна-марской і паніжанай салёнасці. Падобныя сляды могуць быць
пакінуты і некаторымі іншымі арганізмамі, у тым ліку ў прэснаводных умовах. Знаходкі інсітнай макрафаўны
ўказваюць на памылковасць пашыраных поглядаў аб «палеанталагічнай немаце» адкладаў познеплейстацэнавых
пасляледавіковых вадаёмаў Беларусі. Па гэтых прычынах апісаны ніжэй матэрыял можа мець пэўную каштоўнасць для
палеагеаграфічных даследаванняў і для лепшага разумення ўмоў седыментацыі падчас утварэння адпаведных адкладаў.
Для дакладнай інтэрпрэтацыі слядоў і высвятлення іх значэння для рэканструкцый палеагеаграфічных абстановак
неабходны пошукі і дэталёвае вывучэнне новых месцазнаходжанняў.

Загрузки

Опубликован

2025-07-08

Выпуск

Раздел

БИОЛОГИЧЕСКИЕ НАУКИ Общая биология