АБ НОВЫХ МЕСЦАЗНАХОДЖАННЯХ МІКРАРЭШТКАЎМАРСКІХ АРГАНІЗМАЎ У АДКЛАДАХ ВЕРХНЯГА КАЙНАЗОЮ БЕЛАРУСІ
Ключевые слова:
фарамініферы; марскія арганічныя выкапнёвыя мікрарэшткі; верхняя крэйда; позні (верхні) кайназой; пераадкладанне; знаходжанне “in situ”; БеларусьАннотация
У артыкуле паведамляюцца новыя дадзеныя пра знаходкі мікраскапічных выкапнёвых арганічных
рэшткаў з адкладаў верхняга кайназою на тэрыторыі Беларусі. Асацыяцыя мікрарэшткаў змешанага тыпу,
у складзе якой фарамініферы верхняй крэйды і кайназоя, выяўлена ў межах Радашковіцкага ўзвышша
(цэнтральная Беларусь) у покрыўных пясках, алеўрытах і гліністых пародах, пазначаных на дзейных геалагічных мапах у якасці сярэднеплейстацэнавых. Выказана меркаванне, што верхнекрэйдавыя фарамініферы былі пераадкладзены ў выніку размыву слабалітыфікаванага асадку каньяцкага-маастрыхтскага ўзросту, распаўсюджанага на гэтай тэрыторыі ў мінулым. У сваю чаргу, кайназойскія фарамініферы могуць знаходзіцца таксама і ў першасным заляганні, як насельнікі познекайназойскага марского басейна, які мог быць пашыраны ў даследаваным рэгіёне. На думку аўтараў, здольнасць крохкіх панцыраў фарамініфер вытрымаць гіпатэтычную ледавіковую дэструкцыю ўмяшчальных адкладаў выглядае малаверагоднай. Другім вынікам праведзенай працы з’яўляецца адкрыццё “інсітнай” асацыяцыі трубчатых карбанатных і аглютынаваных мікрарэшткаў, якія разглядаюцца намі як верагодныя панцыры халаднаводных фарамініфер, у валунным супеску на беразе Дняпра, на ўсходзе Палескай нізіны. Умяшчальныя адклады ў рэгіянальна-геалагічнай літаратуры адносяцца да сярэдняга плейстацэну і лічацца марэнай Дняпроўскага зледзянення. Знаходка можа з’яўляцца палеанталагічным сведчаннем познекайназойскага затаплення гэтай вобласці. Прапануюцца папярэднія высновы пра
палеагеаграфічныя абстаноўкі і ўмовы седыментацыі.
Мал. 8. Бібліягр.: 20 назваў.
Загрузки
Опубликован
Выпуск
Раздел
Лицензия
Copyright (c) 2023 Вестник БарГУ Серия "Биологические науки. Сельскохозяйственные науки"
Это произведение доступно по лицензии Creative Commons «Attribution-NonCommercial» («Атрибуция — Некоммерческое использование») 4.0 Всемирная.
Авторы сохраняют за собой право заключать определенные договорные соглашения, касающиеся неисключительного распространения опубликованной версии работы (например, размещать ее в институциональном репозитории, публикация в книге) со ссылкой на ее первоначальную публикацию в этом журнале.