Кораллы Tabulata и Rugosa франского яруса из карьера «Гралево» (Беларусь, Витебский район, западная часть Главного девонского поля)

Авторы

  • Ю. В. Заіка Унітарнае прадпрыемства «Геасервіс» Автор

Ключевые слова:

orals; Tabulata; Rugosa; Devonian; Middle Frasnian; Orsha Depression; Main Devonian Field

Аннотация

У публікацыі разглядаецца таксанамічны склад, умовы існавання і стратыграфічнае пашырэнне табулят
і ругоз (каралы) у адкладах сярэдняга пад’яруса франскага яруса (верхні дэвон), ускрытых кар’ерам «Гралёва».
Гэтае месцазнаходжанне прымеркавана да Аршанскай упадзіны і да захаду Галоўнага дэвонскага поля (далей —
ГДП). Прыведзены наступныя віды каралаў: Mastopora compacta (Tchernуchev), Syringopora fragilis Sokolov,
Scoliopora denticulata (Milne-Edwards et Haime), Thamnopora cervicornis (Blainville), Thamnopora polyforata
(Schlotheim), Аlveolites suborbicularis Lamarck (Tabulata), Disphyllum paschiense (Soshkina) і Hexagonaria arctica
(Meek) (Rugosa). Прадстаўнікі радоў табулят Scoliopora і Syringopora не характэрны для іншых частак ГДП, у той
час як род Aulopora, які шырока прадстаўлены амаль паўсюль у ГДП, у каралавых асацыяцыях кар’ера «Гралёва»
не выяўлены. Можна зрабіць выснову аб тым, што сярэднефранская фаўна Аршанскай упадзіны не зусім
ідэнтычна фаўне ГДП. Яе адметнасць павінна ўлічвацца пры карэляцыі адкладаў сярэдняга франу як у межах
Аршанскай упадзіны, так і паміж гэтым рэгіёнам і іншымі часткамі ГДП.

Ключавыя словы: каралы; табуляты; ругозы; дэвон; сярэднефранскі пад’ярус; Аршанская ўпадзіна;
Галоўнае дэвонскае поле.

Мал. 8. Бібліягр.: 27 назваў. 

Загрузки

Опубликован

2020-09-01

Выпуск

Раздел

БИОЛОГИЧЕСКИЕ НАУКИ Общая биология