ВОБРАЗ СТАЛІЧНАГА ЖЫХАРА ЯК ПЕРСАНАЖА ГАРАДСКІХ ЛЕГЕНД НА ПРЫКЛАДЗЕ ЗБОРНІКА АПАВЯДАННЯЎ БЕЛАРУСКІХ АЎТАРАЎ

Authors

  • Алеся Самаукіна Барановичский государственный университет Author

Keywords:

горад; урбаністыка; Мінск; беларуская літаратура; фэнтэзі; гарадскі фальклор

Abstract

Фальклор з'яўляецца адным з жанраў літаратуры, якія вызначаюць чалавечае жыццё. Ён захоўвае міфы, легенды і паданні аб тагасветных мірах і істотах, якія ў іх жывуць, а таксама перадае нашчадкам каштоўнасці, страхі і надзеі іх роду. Гарадское фэнтэзі, нягледзячы на сучасную форму, у значнай ступені абапіраецца на фальклорныя карані, літаральна "вырастаючы" з фальклору. У дадзеным артыкуле на прыкладзе зборніка апавяданняў сучасных беларускіх аўтараў "(Ня)чысты Мінск" разглядаюцца асаблівасці вобразаў сталічных жыхароў, якія з'яўляюцца: 1) звычайнымі людзьмі; 2) звычайнымі людзьмі, якія валодаюць незвычайнымі здольнасцямі; 3) не-людзьмі, г.зн. прадстаўнікамі таго свету. Робіцца выснова аб тым, што ўсе яны валодаюць аднолькавымі якасцямі і жаданнямі, а таксама разуменнем таго, што працяг жыцця магчымы толькі дзякуючы захаванню векавых традыцый і існаванню непарыўнай сувязі паміж пакаленнямі. 

Published

2026-05-29

Issue

Section

ФИЛОЛОГИЧЕСКИЕ НАУКИ. Литературоведение