БЕЛАРУСКА-ПОЛЬСКАЕ ПАЭТЫЧНАЕ ПАМЕЖЖА (1830—1918): АЦЭНКІ ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА І ПЕРСПЕКТЫВЫ ДАСЛЕДАВАННЯ
Ключевые слова:
Адам Міцкевіч; беларуска-польскае памежжа; паэтычная парадыгма; літаратурныя сувязі; беларускі дыскурс.Аннотация
Мэта дадзенага артыкула — разгледзець асноўныя этапы вывучэння замежным і айчынным літарату-
разнаўствам феномену беларуска-польскага паэтычнага памежжа ў перыяд інтэнсіўнага абнаўлення і ўзаемадзе-
яння мастацкіх традыцый (1830—1918). Даследаванні ў гэтай галіне літаратуразнаўства складаюцца з манаграфій
і артыкулаў, прысвечаных творчасці Адама Міцкевіча і ўплыву на яго эстэтыку і паэтычную свядомасць бела-
рускай народнай культуры, а таксама з прац, у якіх аналізуюцца польскі ўплыў на вербальнае мастацтва
беларусаў і спецыфіка беларускага дыскурсу ў польскамоўнай літаратуры Беларусі і літаратуры Польшчы. Каш-
тоўнасць навуковых распрацовак у дадзенай сферы відавочная: яны могуць праліць святло на мноства новых
цікавых аспектаў узаемаўплыву паэтычных парадыгм унутры дзвюх культурных сістэм, што дазволіць лепш
зразумець іх агульную гісторыю і сучасны стан.
Загрузки
Опубликован
Выпуск
Раздел
Лицензия
Copyright (c) 2023 Вестник БарГУ Серия "Педагогические науки. Психологические науки. Филологические науки"
Это произведение доступно по лицензии Creative Commons «Attribution-NonCommercial» («Атрибуция — Некоммерческое использование») 4.0 Всемирная.
Авторы сохраняют за собой право заключать определенные договорные соглашения, касающиеся неисключительного распространения опубликованной версии работы (например, размещать ее в институциональном репозитории, публикация в книге) со ссылкой на ее первоначальную публикацию в этом журнале.