ГЕНЕЗІС І СТАНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСАЗНАЎСТВА Ў ВЯЛІКАБРЫТАНІІ(ДРУГАЯ ПАЛОВА ХХ — ПАЧАТАК ХХІ СТАГОДДЗЯ)

Авторы

  • А. Д. Дудзько Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, вул. Ажэшкі, 22, 230023 Гродна, Рэспубліка Беларусь Автор

Ключевые слова:

замежнае беларусазнаўства; гістарыяграфія і крыніцы праблемы; беларуская дыяспара Вялікабрытаніі; універсітэцкія і акадэмічныя цэнтры; брытанскія славісты

Аннотация

Артыкул прысвечаны аналізу гістарыяграфічнай традыцыі і крыніц па гісторыі станаўлення замежнага беларусазнаўства ў Вялікабрытаніі другой паловы ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя, характарыстыцы яго асноўных этапаў. На падставе дадзеных крыніц робяцца высновы пра недастатковую ступень вывучанасці дадзенай праблематыкі, шырокі роскід ацэнкавых пазіцый аўтараў. Крыніцавае поле даследавання дазваляе рэканструяваць праблему больш поўна і стварыць цэласную карціну вывучанай з’явы. Вылучаюцца два асноўныя этапы фарміравання беларускай дыяспары і беларусазнаўства ў акрэслены перыяд: 50-я — 80-я гады ХХ стагоддзя і 90-я гады ХХ — пачатак ХХI стагоддзя. Даецца характарыстыка асноўных кірункаў культурна-асветніцкай і навуковай дзейнасці беларускіх араганізацый у Вялікабрытаніі (філалагічнае, літаратуразнаўчае, гістарычнае), адзначаецца іх уплыў на станаўленне акадэмічнага і ўніверсітэцкага беларусазнаўства ў гэтай краіне.

Бібліягр.: 22 назвы.

Загрузки

Опубликован

2015-12-01

Выпуск

Раздел

ИСТОРИЧЕСКИЕ НАУКИ И АРХЕОЛОГИЯ