ВЫЗНАЧЭННЕ І РАСКРЫЦЦЁ ТЭРМІНУ «ТЫТУЛЯРНАЯ ТРАДЫЦЫЯ»Ў КАНТЭКСЦЕ ГІСТОРЫІ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

Авторы

  • П. Ю. Булаты Інстытут менеджменту спорту і турызму ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры», пр-т Пераможцаў, 105, 220020 Мінск, Рэспубліка Беларусь Автор

Ключевые слова:

тытулы; традыцыя; знаць; тэрміналогія; Вялікае княства Літоўскае

Аннотация

Артыкул прысвечаны разгляду і вызначэнню тэрміна «тытулярная традыцыя» ў дачыненні да спецыфікі
грамадскіх інстытутаў Вялікага княства Літоўскага. Асаблівая роля ў грамадскім жыцці Вялікага княства Літоўскага ў XVI—XVIII стагоддзях адводзілася прадстаўнікам магнацкага саслоўя. Са з’яўленнем замежных тытулаў
Святой Рымскай імперыі на землях Вялікага княства Літоўскага ў XVI стагоддзі ў сістэме магнацкага землеўладання з’явіліся буйныя тытулярныя маёнткі. Ідэйнае напаўненне тытулярных маёнткаў непарыўна звязана з семантычным напаўненнем тытулаў асабістых. Вызначэнне адметнасці тытулярнай традыцыі ў сацыяльнай структуры Вялікага княства Літоўскага дазволіць па-новаму зірнуць на тагачасныя культурныя працэсы і ступень іх інтэграцыі ў агульнаеўрапейскія культурныя працэсы, дзе тытулярная традыцыя трывала замацавалася ў структуры грамадства.

Бібліягр.: 9 назваў.

Загрузки

Опубликован

2021-12-01

Выпуск

Раздел

ИСТОРИЧЕСКИЕ НАУКИ И АРХЕОЛОГИЯ