КУЛЬТУРНА-ХРАНАЛАГІЧНАЯ ІДЭНТЫФІКАЦЫЯ ГРУПЫАРХЕАЛАГІЧНЫХ ПОМНІКАЎ КАЛЯ В. БАЛЯ СОЛЬНАЯ ГРОДЗЕНСКАГА РАЁНА(ПА МАТЭРЫЯЛАХ 1975 ГОДА)
Ключевые слова:
фінальны палеаліт; каменны век; крамянёвы інвентар; нуклеус; чаранковыя наканечні- кі стрэл; культура броме-лінгбі; валкушанская культураАннотация
Ва ўводзінах вызначаны аб’ект даследавання — культурна-храналагічная інтэрпрэтацыя археалагічных ма-
тэрыялаў, атрыманых Міх. М. Чарняўскім падчас археалагічнай разведкі каля в. Баля Сольная (Гродзенскі раён)
у 1975 годзе. Актуальнасць даследавання абумоўлена адсутнасцю спецыяльных работ па дадзеным помнікам,
а таксама блытанінай у нумарацыі і іх інтэрпрэтацыі. Прадстаўлена гісторыя даследаванняў помнікаў у дадзенай
мясцовасці, праблема іх нумарацыі і інтэрпрэтацыі.
У асноўнай частцы артыкула разглядаюцца калекцыі, атрыманыя Міх. М. Чарняўскім падчас разведак
у 1975 годзе каля вышэйназванага населенага пункта. Праведзены тэхніка-марфалагічны аналіз крамянёвых матэ-
рыялаў, іх графічная (часткова) і фотафіксацыя. На аснове выяўленых асаблівасцей тэхналогіі апрацоўкі крэменю
вызначана культурна-храналагічная прыналежнасць прадметаў. У частцы, прысвечанай дыскусіі, прадстаўлены
разважанні аб тым, чаму атрымалася блытаніна ў нумарацыі помнікаў, а культурна-храналагічная інтэрпрэтацыя
адрозніваецца ў літаратуры.
Вынікі дадзенага даследавання могуць быць прыменены пры вывучэнні першабытнага грамадства на тэ-
рыторыі Беларусі і ў сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей нашай краіны.
Бібліягр.: 14 назв.
Загрузки
Опубликован
Выпуск
Раздел
Лицензия
Copyright (c) 2023 Вестник БарГУ Серия "Исторические науки и археология. Экономические науки. Юридические науки"
Это произведение доступно по лицензии Creative Commons «Attribution-NonCommercial» («Атрибуция — Некоммерческое использование») 4.0 Всемирная.
Авторы сохраняют за собой право заключать определенные договорные соглашения, касающиеся неисключительного распространения опубликованной версии работы (например, размещать ее в институциональном репозитории, публикация в книге) со ссылкой на ее первоначальную публикацию в этом журнале.