ЭПІТАФІІ ЯК КРЫНІЦА ДЛЯ ВЫВУЧЭННЯ СВЕТАПОГЛЯДУ ШЛЯХТЫ БЕЛАРУСКІХ ГУБЕРНЯЎ У ПЕРЫЯД «ДОЎГАГА ХІХ СТАГОДДЗЯ»

Авторы

  • Л. С. Пухцеева Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Автор

Ключевые слова:

эпітафіі; надмагільныя надпісы; ментальнасць шляхты; шляхта беларускіх губерняў; «доўгае ХІХ стагоддзе».

Аннотация

Артыкул прысвечаны магчымасцям выкарыстання эпітафій як крыніц для вывучэння светапогляду
шляхты беларускіх губерняў, асаблівасцям і складанасцям працы з падобнымі крыніцамі. Актуальнасць
вывучэння эпітафій абумоўлена тым, што надмагільныя надпісы дапамагаюць выявіць светапогляд шляхты,
адсачыць змены ў самаідэнтыфікацыі саслоўя, з’яўляюцца важным сведчаннем трансфармацый грамадства
ў зменлівым сацыяльна-палітычным кантэксце. Робіцца выснова аб тым, што эпітафіі з надмагілляў шляхты
дазваляюць вылучыць каштоўнасныя арыенціры прадстаўнікоў саслоўя, сфармуляваць саслоўны ўзоравы вобраз
для пераймання. Выяўленыя цяжкасці працы з гэтымі крыніцамі звязаны са станам іх захаванасці, колькасцю
прыдатных для аналізу надмагілляў і ступенню рэпрэзентацыі ўсіх пластоў шляхецкага грамадства.

Загрузки

Опубликован

2025-01-30

Выпуск

Раздел

ИСТОРИЧЕСКИЕ НАУКИ И АРХЕОЛОГИЯ