ЗМЯСТОЎНАЯ ФОРМА «ВЯСКОВАГА» РАМАНА Ў БЕЛАРУСКАЙ ПРОЗЕ1956—1965 ГАДОЎ (ДА ПРАБЛЕМЫ ЛІТАРАТУРНЫХ ДЫСКУСІЙ)

Авторы

  • Г. В. Навасельцава Установа адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава», Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Маскоўскі пр-т, 33, 210038 Віцебск, Рэспубліка Беларусь Автор

Ключевые слова:

раман; тэматыка; праблематыка; А. Чарнышэвіч; П. Пестрак; І. Мележ

Аннотация

Эстэтычны ўзор «вясковага» рамана, якім выступаў шматгеройны сацыяльна-бытавы раман з элементамі этнаграфізму (А. Чарнышэвіч «Світанне», П. Пестрак «Серадзібор»), змяняецца пад уплывам як літарататурных, так і пазалітаратурных фактараў. Творчая манера І. Мележа («Людзі на балоце», «Подых навальніцы») не толькі раскрывае наватарства аўтара, але і дазваляе прасачыць унутрыжанравую эвалюцыю. І. Мележ, у параўнанні з А. Чарнышэвічам і П. Пестраком, адмовіўся ад падзейнасці як вядучага эстэтычнага прынцыпу адлюстравання рэчаіснасці, выразна раскрыў раманную сітуацыю, акрэсліў галоўных герояў і герояў так званага мікраасяроддзя. Пісьменнік выявіў рэпрэзентатыўных персанажаў, якія выступаюць носьбітамі аўтарскай думкі, перажываюць духоўную эвалюцыю, а не з’яўляюцца статычнымі, адмовіўся ад сацыялагічнай зададзенасці і спрошчанасці. У выніку быў створаны новы ўзор шматгеройнага рамана, плённы для мастацкай распрацоўкі вясковай тэмы.

Бібліягр.: 17 назваў.

Загрузки

Опубликован

2018-03-01

Выпуск

Раздел

ФИЛОЛОГИЧЕСКИЕ НАУКИ. Литературоведение