УЗБАГАЧЭННЕ РЫТМІКА-ІНТАНАЦЫЙНЫХ СТРУКТУРУ ПАЭЗІІ ЯНКІ ЛУЧЫНЫ

Авторы

  • В. В. Круглова Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, пр. Незалежнасці, 4, 220030 Мінск, Рэспубліка Беларусь Автор

Ключевые слова:

анафара; ампліфікацыя; рэфрэн; паралелізм; шматзлучнікавасць; бяззлучнікавасць; шматпрыназоўнікавасць; рытарычныя фігуры; напеўны верш; гутарковы верш

Аннотация

Артыкул з’яўляецца першай працай у беларускім літаратуразнаўстве, у якой разглядаюцца асаблівасці
функцыяніравання пэўных рытміка-інтанацыйных структур у лірычнай творчасці Янкі Лучыны. У даследаванні разглядаецца роля рытму і інтанацыі ў структуры вершаванага твора. Аўтар прыводзіць прыклады
разнастайных рытмічных і інтанацыйных кампанентаў у паэзіі Янкі Лучыны. У ходзе аналізу вызначаецца
роля кожнага з рытмічных і інтанацыйных кампанентаў, якая часцей за ўсё заключаецца ў неабходнасці падкрэсліць пэўную думку і зрабіць на адрасата максімальна моцнае сугестыўнае ўздзеянне. Аўтар прыходзіць да
высновы, што найбольш часта Янкам Лучынам выкарыстоўваліся разнастайныя паўторы. У артыкуле паказана, што выкарыстанне паўтораў — адна з вызначальных рыс лірычнай творчасці Янкі Лучыны.

Бібліягр.: 6 назваў.

Загрузки

Опубликован

2018-03-01

Выпуск

Раздел

ФИЛОЛОГИЧЕСКИЕ НАУКИ. Литературоведение