«КРЫМСКІЯ САНЕТЫ» АДАМА МІЦКЕВІЧАЎ ПЕРАКЛАДЗЕ МАКСІМА ТАНКА

Авторы

  • С. Л. Мінскевіч Філіял «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», вул. Сурганава, 1, корп. 2, 220072 Мінск, Рэспубліка Беларусь Автор

Ключевые слова:

санет; А. Міцкевіч; мастацкі пераклад; рыфма; сілабічны верш; сілаба-танічны верш; параўнальны аналіз; адэкватнасць

Аннотация

У артыкуле разглядаюцца пераклады «Крымскіх санетаў» Адама Міцкевіча, якія зрабіў Максім Танк. Беларускі паэт пераклаў чатыры санеты гэтага цыкла: «I. Акерманскія стэпы», «IV. Бура», «V. Выгляд гор са стэпаў Казлова» і «XVI. Гара Кікінеіс». Першыя з іх былі апублікаваныя 80 гадоў таму (1940). Пераклад строгай вершаванай формы, такой як санет, дазваляе выявіць асаблівасці беларускай сістэмы вершаскладання
сярэдзіны ХХ стагоддзя, беларускага літаратурнага працэсу ў цэлым і дыскурсу перакладной літаратуры
ў прыватнасці. Аўтар артыкула праводзіць параўнальна-супастаўляльны аналіз гэтых перакладаў Максіма Танка і арыгінала, а таксама тэкстаў іншых перакладчыкаў; прыходзіць да высновы, што беларускаму паэту ўдаецца перадаць сюжэт, змест, метафарычнасць і эмацыянальнасць твораў Міцкевіча, аднак пры гэтым не захоўваецца форма класічнага санета. Гэта паказвае, што Максім Танк пры перакладзе прытрымліваўся эмоцыа дэтэрмінаванага кірунку санетапісання, які быў прапанаваны Янкам Купалам, дзе дапускаюцца адступленні ад класічнай формы дзеля пачуццёвасці твору, хоць на той час у беларускай санетыстыцы ўжо існаваў рацыа дэтэрмінаваны кірунак, прадстаўлены Максімам Багдановічам. Тым не менш дадзеныя пераклады Максіма Танка сталі прыкладам для перакладчыкаў наступных пакаленняў.

Бібліягр.: 8 назваў.

Загрузки

Опубликован

2020-03-01

Выпуск

Раздел

ФИЛОЛОГИЧЕСКИЕ НАУКИ. Литературоведение