ТЫПАЛОГІЯ ГЕРОЯЎ І КАМПАЗІЦЫЙНА-АПАВЯДАЛЬНЫЯ АДМЕТНАСЦІАПОВЕСЦІ І. ПТАШНІКАВА «ТАРТАК»
Ключевые слова:
характары-тыпы; сістэма герояў; наратыўныя стратэгіі; сюжэтна-кампазіцыйная спецыфіка; трагізм; апавядальная манера; канцэпцыя гераічнага; псіхалагізмАннотация
Артыкул прысвечаны актуальнай у сучасным літаратуразнаўстве праблеме асэнсавання трагедыі беларускіх «хатыняў». Даследуецца выяўленне кампазіцыйна-апавядальнай адметнасці аповесці І. Пташнікава «Тартак», тыпалогія герояў твора. Неабходнасць вывучэння названага пытання выклікана імкненнем паказаць, як І. Пташнікаў здолеў раскрыць супраціўленне беларускага народа акупантам і трагічным абставінам вайны
праз асабістыя лёсы герояў. У артыкуле аналізуецца персанажная сістэма і тыпалогія герояў твора, выяўляюцца
функцыі ўнутраных маналогаў, рэтраспектыўных эпізодаў, апісанняў паводзін, знешняга аблічча герояў для
раскрыцця іх характараў. Аналізуецца кампазіцыйна-наратыўная адметнасць твора: праз унутраныя маналогі
і ўспаміны герояў пісьменнік пaдpaбязнa пpacoчвae жыццёвыя лёcы кoжнaгa з сямі гepoяў. Акцэнтуецца ўвага
на тым, што характары-тыпы разгледжанага твора з’яўляюцца важнымі па сваёй мастацкай канцэптуальнасці,
але рознымі па духоўнай і маральна-этычнай сутнасці. Характарызуецца спецыфіка творчай манеры І. Пташнікава. На аснове атрыманых назіранняў зроблены вывад, што прыём рэтраспекцыі, які ўдала выкарыстоўвае пісьменнік, дапамагае яму сцвердзіць ідэю непаўторнасці лёсу і жыцця кожнага чалавека.
Дакладна паказваецца, што ў творы раскрываецца канцэпцыя гераічнага, праяўленне якога пісьменнік бачыць
у надзвычайнай жыццёвай трываласці і маральнасці, якія дапамагаюць героям пераадолець трагічныя ваенныя выпрабаванні.
Бібліягр.: 2 назвы.
Загрузки
Опубликован
Выпуск
Раздел
Лицензия
Copyright (c) 2023 Вестник БарГУ Серия "Педагогические науки. Психологические науки. Филологические науки"
Это произведение доступно по лицензии Creative Commons «Attribution-NonCommercial» («Атрибуция — Некоммерческое использование») 4.0 Всемирная.
Авторы сохраняют за собой право заключать определенные договорные соглашения, касающиеся неисключительного распространения опубликованной версии работы (например, размещать ее в институциональном репозитории, публикация в книге) со ссылкой на ее первоначальную публикацию в этом журнале.