РАДЫЁВУГЛЯРОДНАЯ ХРАНАЛОГІЯ КУЛЬТУРЫ БРОМЕНА ТЭРЫТОРЫІ ЗАХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ

Авторы

  • А. Д. Гаршкоў Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Автор

Ключевые слова:

фінальны палеаліт; каменны век; крамянёвы інвентар; радыёвугляроднае датаванне; культура броме.

Аннотация

Вызначаны аб’ект даследавання — радыёвуглеродная храналогія культуры броме на тэрыторыі Заходняй
Еўропы. Актуальнасць даследавання абумоўлена адсутнасцю спецыяльных прац па дадзеных помніках
у беларускай гістарыяграфіі, а таксама прысутнасцю стаянак дадзенай папуляцыі ў нашай краіне. Змешчана
інфармацыя аб 25 узорах, па якіх атрыманы радыёвуглеродныя даты, праведзена іх каліброўка ў праграме OxCal.
Разглядаюцца датаванні, характарыстыка і кантэкст узору. Усяго прааналізаваны сем археалагічных
помнікаў з тэрыторыі Даніі, Швецыі і Літвы. У частцы абмеркавання разглядаецца кантэкст дат і іх сувязь
з матэрыяламі, характэрнымі для культуры броме. На аснове гэтых даных, а таксама канцэпцыі фарміравання
папуляцыі ў выніку вывяржэння вулкана Лах (Германія) робіцца выснова аб храналагічных рамках існавання
культуры броме на тэрыторыі Заходняй Еўропы.
Вынікі дадзенага даследавання могуць быць выкарыстаны для вывучэння першабытнага грамадства на
тэрыторыі Беларусі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны.

Загрузки

Опубликован

2025-01-30

Выпуск

Раздел

ИСТОРИЧЕСКИЕ НАУКИ И АРХЕОЛОГИЯ